Невядомая выдавала сябе за Святлану Ціханоўскую ў дацкім парламенце
Парламент Даніі выпусціў прэс-рэліз пра інцыдэнт, які адбыўся падчас закрытай анлайн-сустрэчы камітэта па замежных справах парламента.Там паведамілі пра невядомага чалавека, е за Святлану Ціханоўскую.
Удзельнікі сустрэчы не бачылі Ціханоўскую на экране, бо ім паведамілі аб тэхнічных праблемах у штабе палітыка. Сустрэча доўжылася 40 хвілін, на ёй абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, як можна «падтрымаць беларускі народ у яго барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека». У выніку мерапрыемства перапынілі, бо ўдзельнікі западозрылі, што «нешта не так».
Пазней прадстаўнікі Ціханоўскай абверглі яе ўдзел у мерапрыемстве. У прэс-рэлізе падкрэсліваецца, што нічога таго, што магло б кампраментаваць знешнепалітычную лінію Даніі на пасяджэнні вымаўлена не было, але сам інцыдэнт будзе расследаваны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rtvi.com