New York Times: З пачатку вайны ва Украіне загінулі больш за 7000 вайскоўцаў РФ



З 24 лютага ва Украіне падчас ваенных дзеянняў загінулі больш за 7000 расейскіх вайскоўцаў, паведамляе The New York Times са спасылкай на „кансерватыўныя ацэнкі” амерыканскай выведкі.

Яшчэ ад 14 да 21 тысячы расейскіх салдат атрымалі раненні. Усяго з боку Расеі ў вайне ўдзельнічаюць больш за 150 тысяч вайскоўцаў.

Як лічаць крыніцы выдання ў Пэнтагоне, павелічэнне колькасці страт можа адбіцца на баявым духу расейскай арміі. Пры гэтым суразмоўцы выдання падкрэсліваюць, што іх звесткі аб загінулых могуць быць недакладныя: яны складзены на аснове аналізу СМІ, спадарожнікавых здымкаў і выяў расейскіх салдат і тэхнікі, якія трапілі пад абстрэлы, а таксама афіцыйных дадзеных бакоў, якія могуць завышаць або прыніжаць страты.

З пачатку вайны ва Украіне загінулі больш за 7000 расейскіх вайскоўцаў – піша New York Times. Гэта лічба большая за агульную колькасць амерыканскіх салдат, забітых за 20 гадоў падчас войнаў у Іраку і Аўганістане.

З 24 лютага ва Украіне падчас ваенных дзеянняў загінулі больш за 7000 расейскіх вайскоўцаў, паведамляе The New York Times са спасылкай на «кансерватыўныя ацэнкі» амерыканскай выведкі.

Яшчэ ад 14 да 21 тысячы расейскіх салдат атрымалі раненні. Усяго з боку Расеі ў вайне ўдзельнічаюць больш за 150 тысяч вайскоўцаў.

Як лічаць крыніцы выдання ў Пентагоне, павелічэнне колькасці страт можа адбіцца на баявым духу расейскай арміі. Пры гэтым суразмоўцы выдання падкрэсліваюць, што іх звесткі пра загінулых могуць быць недакладныя: яны складзены на аснове аналізу СМІ, спадарожнікавых здымкаў і выяў расейскіх салдат і тэхнікі, якія трапілі пад абстрэлы, а таксама афіцыйных дадзеных бакоў, якія могуць завышаць або прыніжаць страты.