Незалежныя назіральнікі канстатуюць паляпшэнне ў дачыненнях з выбарчымі камісіямі



Незалежныя назіральнікі канстатуюць паляпшэнне стаўлення да іх працы з боку выбарчых камісіяў. Такімі назіраннямі падзяліўся сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка. Паводле праваабаронцы, у ранейшыя гады працэс назірання быў канфліктным.

— Пры назіранні знікае такая жорсткасць, знікае варожасць з боку камісіі, з боку адміністрацыі да незалежных назіральнікаў. Дагэтуль гэта быў жах, я ўжо тады казаў, што калі ты хочаш адчуць сябе сабакам, дык ідзі ў назіранне. Там абражалі, там падманвалі, не давалі патрэбных дакументаў, не прымалі дакументаў. Цяпер такога няма.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня. Доўгатэрміновыя незалежныя назіральнікі ўжо распачалі сваю працу ад пачатку фармавання выбарчых камісіяў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель