Незалежныя назіральнкі самаарганізоўваюцца
Незалежныя назіральнкі на прэзідэнтскіх выбарах у Беларусі самаарганізоўваюцца. Яны заклікаюць тых, хто лічыць, што ягоны голас не быў улічаны справядліва, пацвердзіць гэта афіцыйным подпісам пад скаргай.
Распавядае адна са зборшчыцаў такіх подпісаў у Менску:
– Калі мы прагаласавалі за Ціханоўскую Святлану Георгіеўну, мы ўпэўненыя, што нашы галасы таксама не ўлічылі, і мы абураныя гэтай сітуацыяй. І нам хочацца вычарпаць усе законныя сродкі. Мы збіраем подпісы, каб падаць скаргу ва ўсе арганізацыі. Таму што мы лічым, што гэта грубейшае парушэнне заканадаўства, Выбарчага кодэкса, Канстытуцыі і ўсяго, што можна парушыць. Так па-наплявацельску ставіцца да людзей недапушчальна!
Сабраныя подпісы тых, хто галасаваў за Святлану Ціханоўскую, назіральнікі далучаць да скаргі, якую пададуць у міжнародныя арганізацыі і пракуратуру, каб юрыдычна зафіксаваць фальсіфікацыю вынікаў выбараў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск