Незалежныя СМІ і праваабаронцы – пагроза рэжыму



Улады спрабуюць выбіць журналістаў і праваабаронцаў з перадвыбарчага працэсу.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі пракаментаваў апошнія факты пераследу журналістаў і праваабаронцаў у Магілёве. “Прэтэнзіі, якія абласныя ўлады мелі да незалежных журналістаў і да праваабаронцаў, зараз пачалі набываць форму канкрэтнага пераследу з мэтай запалохаць, спыніць журналісцкую актыўнасць і пазбавіць адзіную зарэгістраваную абласную праваабарончую арганізацыю легальных правоў для дзейнасці. Гэта спланаваная акцыя..,”   – напісаў Алесь Бяляцкі на сваёй старонцы ў Фейсбуку.

Палітычны эксперт Аляксандр Класкоўскі ўзгадвае выбарчы аспект і ў пераследзе журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ:

– Журналісты, якія працуюць на замежныя медыі, а звычайна гэта тыя СМІ, якія даволі востра асвятляюць тыя ці іншыя беларускія пытанні, разглядаюцца ў чыноўніцкіх кабінетах як частка т.зв. “пятай калоны”. І ў перадвыбарчы перыяд падыход будзе асабліва жорсткі.

Паводле Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, сёлета незалежным журналістам ужо абвешчаны чатыры адміністрацыйныя прысуды. Летась за год было 14 падобных справаў.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота naviny.by