Нікалас Мадура больш не прэзідэнт Венесуэлы?



Парламент Венесуэлы абвесціў прэзідэнта краіны „пакінуўшым пост”. Паводле Канстытуцыі гэта азначае адстаўку вышэйшай асобы дзяржавы.

Паводле словаў спікера парламенту Венесуэлы Хуліё Борхеса, дэпутаты прызналі Нікаласа Мадуру „пакінуўшым пост” з-за яго бяздзеяння ў змаганні з крызісам.

Аднак чакаецца, што Вярхоўны суд хутчэй усяго адменіць такую пастанову парламенту краіны. Гэта азначае няпэўнасць сітуацыі, паглыбленне палітычнага крызісу і магчымае грамадзянскае супрацьстаянне.

Беларускае Радыё Рацыя