Ніко Парулава: выбары ў Грузіі не былі сумленнымі



У мінулыя выходныя, 2-га кастрычніка, у Грузіі адбыліся мясцовыя выбары. Падлік галасоў ідзе да сёння, бо праўладная партыя і апазіцыя заяўляюць пра сваю перамогу.

Пра тое, што адбылося на гэтых выбарах распавядае актывіст з Тбілісі Ніко Парулава:

– Больш, чым выбары, іх называлі рэферэндумам. Цяпер мы лічым галасы. Зразумела, што партыя „Грузінская мара”, якая пануе ў Грузіі, згубіла легітымнасць ва ўсіх вялікіх гарадах, у пяці з іх другі тур. Выбары былі несвабодныя, бо паўсюдна быў крымінал, грошы, нават наркотыкі. Ніхто не хацеў, каб „Грузінская мара” засталася пры ўладзе.

Па словах актывіста, былі заўважаныя парушэнні, а нават пагрозы:

– Адзін тып з электрашокерам пагражаў журналісту. У ноч выбараў усе месцы, дзе праходзілі выбары, закрыліся. Цэнтральная камісія паведаміла, што праз 6-7 гадзін адбудзецца брыфінг, на якім усё раскажуць. Нечакана „Грузінская мара”, партыя Іванішвілі і цэнтральная камісія зніклі. Мы чакалі да 7 ці 8 гадзін раніцы, пасля 11 гадзін яны адначасова выступілі па тэлебачанні.

Актывіст упэўнены, што пад час другога туру, які адбудзецца 30-га кастрычніка, шмат дзе перамогуць прадстаўнікі апазіцыі, а адбудзецца гэта ў першую чаргу ў вялікіх гарадах.

Беларускае Радыё Рацыя