Нікол Пашынян выступіў са зваротам да нацыі
Прэм’ер-міністар Арменіі Нікол Пашынян выступіў са зваротам да нацыі. Ён назваў цяперашнія падзеі, «магчыма, самым вырашальным момантам» у шматтысячагадовай гісторыі армянскага народу.
Пашынян казаў пра соткі танкаў і баявых машын пяхоты, дзясяткі самалётаў і соткі тысяч салдатаў пяхоты, якія ўдзельнічаюць у баях. Баі за Нагорны Карабах паміж Арменіяй і Азербайджанам аднавіліся 27 верасьня пасьля таго, як Азербайджан пачаў маштабную вайсковую апэрацыю на лініі судакрананьня, заявіўшы пра «контранаступ» для «стрымліваньня баявой актыўнасьці ўзброеных сілаў Арменіі і забеспячэння бяспекі цывільнага насельніцтва». Згодна з інфармацыяй МЗС Арменіі, армія Азербайджану бамбуе населеныя пункты, у тым ліку і сталіцу непрызнанай рэспублікі Сцепанакерт.
Нагорны Карабах і сем прылеглых да яго раёнаў Азэрбайджану былі захопленыя сепаратыстамі і абвешчаныя незалежнымі падчас збройнага канфлікту 1988–1994 гг. Тады з абодвух бакоў загінулі ня менш за 30 тысяч чалавек, соткі тысяч сталі ўцекачамі.