Ніна Багінская: Лукашэнка – пенсіянер, няхай адпачывае



Чалавек-сцяг, чалавек-легенда ў барацьбе за волю і дэмакратыю ў Беларусі Ніна Багінская супраць чарговага тэрміну прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

На думку спадарыні Багінскай, пры цяперашніх несправядлівых, ілжывых выбарах  і бессаромнай памагатай Лідзіі Ярмошынай ён чарговы раз застанецца ў крэсле „прэзідэнта”. Гэта па-першае, а па-другое, Лукашэнка – пенсіянер, няхай адпачывае, кажа Ніна Багінская:

– Пенсіянер, як я адчуваю, не можа кіраваць дзяржавай паўнавартасна. Таму яму не трэба ісці на гэтыя выбары. У яго няма здароўя і не будзе. Бо старэнне – гэта відавочны працэс пэўнай дэградацыі.

Паводле Ніны Багінскай, нам наогул не патрэбен прэзідэнт. Краінай можа кіраваць Савет міністраў з дапамогай дэпутатаў, не прызначаных, а абраных народам.

Беларускае Радыё Рацыя