Нізкая актыўнасць грамадзян падчас выбарчай кампаніі
Палітыкі і праваабаронцы адзначаюць нізкую актыўнасць грамадзян падчас выбарчай кампаніі, калі патэнцыйныя выбарцы не цікавяцца выбарамі.
Прадстаўнік Беларускага Хельсінкага Камітэта па Гомельшчыне Віктар Адзіночанка тлумачыць гэты тым, што парламент у Беларусі не адыгрывае заканадаўчай функцыі:
– Вельмі абыякавае стаўленне. Парламент у нас заканадаўчыя функцыі не выконвае. Дэпутат можа дапамагчы свайму выбарцу ў вырашэнні нейкай мясцовай праблемы, асабістай, або ў двары, на вуліцы. Гэта, я думаю, рэальна адбываецца. Але калі гэта казаць у маштабах краіны, то мы цудоўна ведаем, што ў нас улада належыць не ім. Людзі рэальна глядзяць, і таму такая актыўнасць.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 12 па 16 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя