- РАЦЫЯ
- Палітыка
- Ноччу баевікі абстралялі Данецк: ёсць ахвяры
Ноччу баевікі абстралялі Данецк: ёсць ахвяры
У выніку артылерыйскага абстрэлу Данецка прарасейскімі сэпаратыстамі загінуў мірны жыхар. Як паведамляе сайт Данецкага гарадскога савета. Малады чалавек быў смяротна параненымі асколкамі ў выніку абстрэлу, калі знаходзіўся на вуліцы.
Па стане на раніцу ў Данецку ціха. Паведамленні пра падзеі ў раёнах не паступаюць, адзначаюць у мэрыі.
Тым часам прарасейскія баевікі заяўляюць, што згодна з менскім дамоўленасцямі адвялі артылерыйскія падраздзялення ад лініі сутыкнення з украінскімі войскамі. Менскі дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае адвод буйнакалібернай зброі на адлегласць не менш за 15 км з кожнага боку.Такім чынам, ствараецца зона бяспекі шырынёй не менш за 30 км.