Новая амбасадарка ЗША сустрэлася з Паўлам Латушкам



ЗША будуць рабіць усе магчымыя захады дзеля таго, каб захаваць незалежнасць Беларусі. У гэтым лідара Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку запэўніла прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Іх сустрэча адбылася ў Варшаве. Закрануліся і пытанне дыпламатычнае цырымоніі: новы пасол мусіць уручаць кіраўніку краіны даверчы ліст.

Латушка кажа, што ёсць і іншы варыянт гэтага традыцыйнага акту:

–  На наш пункт гледжання з’яўляецца абсалютна нелагічным уручэнне нелегітымнаму кіраўніку дзяржавы даверчых лістоў. Падаецца магчымы формула, калі ўручаюцца толькі даверчыя лісты, копіі даверчых лістоў. Кіраўніцтву міністэрстваў замежных спраў арыгіналы лістоў не ўручаюцца. Але гэта будзе залежыць таксама ад рашэння амерыканскага боку. Гэта могуць быць толькі мае меркаванні.   

З 1 па 8 лютага Джулі Фішэр ладзіць паездку па некалькіх еўрапейскіх гарадах дзеля абмеркавання беларускай тэмы. Наступнымі пунктамі пасля Варшавы стануць Вільня і Стакгольм. Амерыканская амбасадарка сустрэнецца з сімвалам беларускіх пратэстаў Святланай Ціханоўскай і кіраўніцтвам АБСЭ, дзе зараз старшынюе Швецыя. Дата прыбыцця новага пасла ЗША ў Менск пакуль не называецца.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя