Новая заяўка на лідарства ў апазіцыі



Беларусам трэба аб’яднацца і стаць суб’ектам, каб уплываць на Захад і ЗША. Бо інакш тэма Беларусі сыдзе на другі план у парадку дня гэтых краін. Такое меркаванне ў блогера, драматурга і чальца Каардынацыйнай Рады Андрэя Курэйчыка.

У эфіры «Рацыі» Курэйчык паразмаўляў з Яўгенам Валошынам пра Пуціна і яго спробу аднавіць мёртвы СССР, ці трэба спадзявацца рэжыму на Расею і як зараз дзейнічаюць прадстаўнікі дэмсілаў: Ціханоўская, Ягораў і Пракоп’еў.

Падпісвайцеся і глядзіце!

00:00 – «Расійская імперыя здохла! Яна смярдзіць!»
04:06 – як беларусы могуць паўплываць на дапамогу ад ЗША
07:33 – аб чым Ціханоўская, Ягораў і Жываглод будуць дамаўляцца з амерыканцамі?
11:39 – Пракоп’еў спрабуе аб’яднаць дыяспары
15:08 – «Дзе Януковіч ды Паклонская?» – Расея выкіне ўсіх калабарантаў, калі прыйдзе ў Беларусь
18:09 – вясной будзе шанец у Украіны, а ў ЗША шмат што залежыць ад выбараў
19:39 – беларусам неабходна стаць суб’ектам
21:09 – «Тачыце косы!» – моцная прамова Валошына да беларусаў

Беларускае Радыё Рацыя