Новая Зеландыя аб’явіла пра ўвядзенне санкцый супраць пяці беларускіх грамадзян



Міністр замежных спраў Новай Зеландыі Наная Махута не назвала прозвішчы, адзначыўшы толькі, што санкцыі ўводзяцца па ўзгадненні з мясцовым упаўнаважаным па правах дзіцяці.

Абмежаванні звязаныя з рашэннем Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе выдаць ордэр на арышт упаўнаважанай пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, якая разам з Уладзімірам Пуціным падазраецца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расею.

Санкцыі ўключаюць забарону на ўезд, аперацыі з актывамі, наданне паслуг і іншыя забароны.

„Новая Зеландыя працягне прымаць меры супраць тых, хто можа адыграць ролю ў працягу гэтай вайны”, — сказала Махута.

Папярэдні раз Велінгтон уводзіў санкцыі супраць беларускіх фізічных асоб 21 лістапада 2022 года. У спіс былі ўключаныя, у прыватнасці, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар і яго жонка Галіна, з якой даўно не жыве.

t.me/pozirkonline