Новая Зеландыя прыпыніла стасункі з рэжымам Лукашэнкі
Новая Зеландыя прыпыніла палітычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі.
Лідар НАУ Павел Латушка апублікаваў ліст ад міністаркі замежных справаў Новай Зеландыі Нанаі Магуты. У лісце яна тлумачыць, што ейная краіна традыцыйна не робіць фармальных актаў прызнання ці непрызнання замежных урадаў. Але ўсе палітычныя стасункі высокага ўзроўню, узроўню міністэрстваў, з беларускімі ўладамі спынілі, таксама як спынілі двухбаковыя вайсковыя і абарончыя ўзаемадзеянні і дзеянні на ўзроўні амбасадараў. 70 людзям, звязаным з рэжымам Лукашэнкі, забаронены ўезд у Новую Зеландыю, нават транзітам.
Вядома, што новазеландская кампанія «Ravensdown» раней атрымлівала калій ад Беларускай калійнай кампаніі. Пастаўкі пакуль не спынялі.
Беларускае Радыё Рацыя