Новая Зеландыя забараніла ўезд на сваю тэрыторыю для асобаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі



Новая Зеландыя ўвяла забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для асобаў, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляецца на сайце навазеландскага ўрада.

Забарона распаўсюджваецца больш чым на 50 чалавек, уключна з Лукашэнкам, ключавых чальцоў яго адміністрацыі, выбарчую камісію і сілавікоў.

«Новая Зеландыя ясна дала зразумець, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі непрымальныя, – заявіла міністр замежных спраў Новай Зеландыі Наная Махута. – Новая Зеландыя далучаецца да партнёраў, каб прадухіліць выдачу віз асобам, якія маюць дачыненне да гэтых злоўжыванняў».

«Таксама выказалі сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair і арыштам журналіста Рамана Пратасевіча і яго сяброўкі Сафіі Сапегі. Вітаем пачатак расследавання гэтага інцыдэнту Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі», – дадала Махута. Паводле яе слоў, уведзены забарона не дазволіць асобам з санкцыйных спісу атрымліваць візы для ўезду ў Новую Зеландыю або транзіту праз яе тэрыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя