Новы кіраўнік польcкай дыпламатыі назваў прыярытэты ведамства
«Працягваю палітыку міністра Вашчыкоўскага і ўрада, які надае вялікае значэнне рэгіянальнай супрацы. Планы досыць насычаныя», – сказаў новы міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Прыярытэтам для Польшчы ён назваў супрацоўніцтва з Еўрапейскім звязам. Пра гэта сведчыць і візіт прэм’ер–міністра Матэвуша Маравецкага ў Брусель.
Раней, з 2017 года, Яцэк Чапутовіч займаў пасаду намесніка міністра ў дыпламатычным ведамстве. Палітолаг і прафесар сацыяльных навук пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў у 1990 годзе з пасады намесніка дырэктара і дырэктара Консульскага дэпартамента. Быў дырэктарам Дэпартамента стратэгіі і планавання знешняй палітыкі. Яцэк Чапутовіч таксама з’яўляецца акадэмічным лектарам, спецыялістам у галіне еўрапейскіх даследаванняў і функцыянавання дзяржаўнага кіравання.
Беларускае Радыё Рацыя