Новы пасол Францыі Канес прыбыў у Беларусь



Новы пасол Францыі Дзідзье Канес 21 верасня прыбыў у Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Канес змяніў на гэтай пасадзе Дамінік Газюі, якая ўзначальвала пасольства з восені 2013 года.

Дзідзье Канес з’яўляецца кадравым дыпламатам. Перад прызначэннем ў Беларусь працаваў дыпламатычным саветнікам крызіснага цэнтра МЗС Францыі.