Новы пасол Расеі адправіцца ў Беларусь 2 чэрвеня
Новы пасол Расеі Дзмітрый Мезенцаў адправіцца ў Беларусь 2 чэрвеня, паведаміў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў 27 траўня ў Маскве на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
„У заключэнне я хацеў бы паведаміць, што ў нашых перамовах прымаў удзел новы надзвычайны і паўнамоцны пасол Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, які ўжо ў нядзелю адбывае да месца службы. Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам жадаем яму поспехаў”, — сказаў Лаўроў .
Член Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Мезенцаў быў прызначаны паслом 30 красавіка ўказам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Ён змяніў Міхаіла Бабіча, які ўзначальваў дыпмісію каля васьмі месяцаў. Як лічаць эксперты, прычынай звальнення Бабіча сталі напружаныя адносіны з беларускім кіраўніцтвам.
belapan.by