Новы пасол РФ плануе прыбыць у Менск у пачатку чэрвеня



Новы пасол Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў плануе прыбыць у Менск у пачатку чэрвеня, паведамілі БелаПАН у расейскай дыпмісіі.

„У пасольстве чакаюць прыбыцця пасла ў пачатку чэрвеня”, — сказаў прэс-сакратар пасольства Аляксей Маскалёў.

Папярэднік Мезенцава Міхаіл Бабіч 30 красавіка ўказам прэзідэнта Расеі быў вызвалены ад абавязкаў пасла Расеі ў Беларусі, а таксама ад пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю „ў сувязі з пераходам на іншую працу”. На пасадзе пасла ён працаваў прыблізна восем месяцаў.

Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, кадравыя рашэнні Уладзімір Пуцін прыняў „у адпаведнасці з мэтазгоднасцю”. Як лічаць эксперты, прычынай адстаўкі Бабіча сталі яго напружаныя адносіны з беларускім кіраўніцтвам і, у прыватнасці, з Міністэрствам замежных спраў.