Новы штраф для Максіма Вінярскага: 70 базавых велічынь
Актывіст Максім Вінярскі аштрафаваны на 70 базавых велічынь (гэта 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў). З іх 20 базавых за непавагу да суду і 50 – за ўдзел у акцыі пратэсту студэнтаў у Менску 2 снежня. У судзе актывіст адмаўляўся ўставаць, калі суддзя Тацяна Матыль уваходзіла ў залу ці задавала яму пытанні. Да гэтага суду, паводле Вінярскага, на ім «вісела» больш за 18 млн рублёў штрафаў. Доказам удзелу Вінярскага ў акцыі пратэсту студэнтаў на судзе было відэа з акцыі. Пры гэтым на відэа Вінярскі ніводнага разу не выкрыкваў «Жыве Беларусь», як сцвярджалася ў пратаколе.
Фота ampby.org