Новым мэрам Стамбула абвешчаны апазіцыянер Экрэм Імамаглу



Больш чым праз два тыдні пасля выбараў мэра Стамбула выбаркам Турцыі абвесціў пераможцам апазіцыйнага кандыдыта Экрэма Імамаглу. Ён прадстаўляе буйнейшую ў краіне апазіцыйную Народна-рэспубліканскую партыю. Імамаглу ў сераду, 17 красавіка, уручылі ў Палацы юстыцыі сертыфікат пра прызнанне мэрам.

Аднак мандат у яго могуць забраць, калі Вышэйшая выбарчая камісія Турцыі задаволіць хадайніцтва кіроўнай Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР) пра ануляванне вынікаў выбараў і правядзенні паўторнага галасавання.

На прайшоўшых 31 сакавіка муніцыпальных выбарах у Стамбуле Экрэм Імамаглу апярэдзіў прэтэндэнта ад ПСР, былога прэм’ер-міністра Біналі Йылдырыма, з перавагай на 15 тысяч галасоў. Партыя справядлівасці і развіцця страціла пазіцыі і ў сталіцы краіны Анкары: там кандыдат ад НРП Мансур Яваш набраў больш 50% галасоў, а предстаўнік ПСР Мехмет Озхасекі – 47,06%.

Беларускае Радыё Рацыя