Новым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда прызначаны Юрый Кобец
Юрый Кобец прызначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне прыняў 5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.
Юрый Кобец нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Жмураўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у 1997 годзе, скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
На судзейскую працу прыйшоў у 1997 годзе ў суд Барысава, у 2001 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда, у 2007 годзе ўзначаліў суд Барысаўскага раёна. Праз два гады перайшоў працаваць у Менскі абласны суд, у 2010 годзе стаў намеснікам старшыні.
Указам прэзідэнта ад 2 лiпеня 2015 года № 299 прызначаны суддзёй і старшынёй эканамічнага суда Менска. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.
belapan.by