Новым паслом Беларусі ў Кітаі стаў Мікалай Снапкоў



Новым паслом Беларусі ў КНР стаў Мікалай Снапкоў, які займаў раней пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён заменіць цяперашняга пасла Кірыла Рудага.

Падчас новага прызначэння кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ў Снапкова выдатныя адносіны з кіраўніцтвам КНР, – піша sb.by. “…У Мікалая Генадзевіча выдатныя адносіны з кіраўніцтвам Кітайскай Народнай Рэспублікі: яго ведаюць усе — пачынаючы ад Сі Цзінь-піна і заканчваючы чыноўнікамі ў Міністэрстве замежных спраў. Кітай — гэта сур’ёзны прыярытэт нашай краіны. Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу Кітая. Гэта не толькі пра будаўніцтва перспектыўных прадпрыемстваў у нашай краіне, крэдытаванне, але і пра рынак Кітая, які адкрыты для нас настолькі, наколькі мы можам туды ўвайсці”, – сказаў Лукашэнка.