Новым прэм’ер-міністрам Беларусі стаў Раман Галоўчанка



Новым прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Раман Галоўчанка, які займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Такое рашэнне прыняў 4 чэрвеня кіраўнік дзяржавы, паведаміў тэлеграм-канал „Пул Першага”. 

Раман Галоўчанка нарадзіўся ў 1973 годзе. Скончыў МГІМО (1996), у 2003 годзе – Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. 

У 2002-2005 годзе быў намеснікам начальніка аддзела Генпракуратуры, працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, Дзяржкамваенпраме. У 2013-2018 гадах быў паслом Беларусі ў ААЭ. У 2018-2020 быў старшынём Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплекса.

Нагадаем, што 3 чэрвеня кіраўнік Беларусі адправіў мінулы склад урада ў адстаўку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА