Новым прэзідэнтам Інтэрпалу абраны карэец Кім Чэн Ян



На пост кіраўніка Інтэрпалу абраны прадстаўнік Паўднёвай Карэі Кім Чэн Ян

Асноўным супернікам карэйца ў змаганні за гэтую пасаду называлі прадстаўніка Расеі генерала Аляксандра Пракапчука, цяперашняга віцэ-прэзідэнта Інтэрпалу. Гэта выклікала шмат абурэння ў розных колах – ад урадаў Украіны і Літвы, якія заявілі, што выйдуць з гэтай міжнароднай структуры, калі кіраўніком абяруць расейскага генерала, да Сенату ЗША, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне. Менавіта ЗША заклікали падтрымаць кандыдатуру Кім Чэн Яна.

Напомнім, што ранейшы прэзідэнт Інтэрпалу кітаец Мэн Хунвэй 25 верасня загадкава прапаў, прыехаўшы на радзіму ў Кітай. Толькі 5 кастрычніка стала ведама, што яго затрымалі ўлады Кітая па падазрэнні ў карупцыйнай дзейнасці. 7 кастрычніка Мэн Хунвэй напісаў заяву пра адстаўку, яна была неадкладна прынятая. Беларускае Радыё Рацыя