Новым прэзідэнтам Латвіі абраны Эгіл Левітс



У сераду, 29 траўня, Сейм абраў новага прэзідэнта Латвіі: па выніках парламенцкага галасавання ім стаў кандыдат ад Нацыянальнага аб’яднання Эгіл Левітс, паведамляе DELFI. Ён заручыўся падтрымкай 61 дэпутата. Юрыс Янсанс атрымаў толькі 8 галасоў „за” і 85 „супраць”, Дзідзіс Шмітс – 24 галасы „за” і 69 „супраць”.

Эгілс Левітс актыўны ў латвійскай палітыцы з 1980 года, у 90-х быў прадстаўніком Латвіі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. З 2004 года суддзя Еўрапейскага суда, яго паўнамоцтвы павінны скончыцца ў 2024 годзе.

Камісія пад яго кіраўніцтвам распрацоўвала прэамбулу Канстытуцыі – ён настойваў на згадванні хрысціянскіх каштоўнасцяў і латышскай народнай мудрасці ў тэксце прэамбулы. Ён у апошнія гады актыўна каментаваў розныя пытанні ў Латвіі.