Новыя кадравыя прызначэнні на Берасцейшчыне



Гэта вынікае з разгляду адпаведных пытанняў Аляксандрам Лукашэнкам. Узгадняючы прызначэнні новых кіраўнікоў выканаўчых органаў, ён паведаміў:

– Не магу сказаць, што ў нас тут складаныя часы, яны заўжды ў нас былі няпростыя, асабліва для вас. Таму што вы, як заўжды, заступаеце на перадавую лінію, таму што вам твар да твару трэба будзе працаваць з нашым насельніцтвам. Казаў нядаўна старшыні райвыканкама ў Шклове, скажу і вам: ні ў якім разе не спяшайцеся, заўжды давайце людзям шанец. Прыйдзіце ў калектыў, устанавіце тэрмін, дайце ўсім, хто хоча працаваць, шанец. Не рубіце з пляча.

Такім чынам у Берасцейскай вобласці згоду на прызначэнні ад Аляксандра Лукашэнкі атрымалі Валер Рабкавец — старшынём Пінскага гарвыканкама, Сяргей Карпенка — старшынём Баранавіцкага райвыканкаму, Алег Шулякоўскі — чальцом Берасцейскага аблвыканкама і Валянцін Зайчук — першым намеснікам старшыні аблвыканкама. Апошні — кіраўнік Камянецкага райвыканкама, пры якім адбываліся падзеі, звязаныя з закрыццём адзінай беларускамоўнай сярэдняй школы раёна.

Беларускае Радыё Рацыя