Новыя санкцыі Еўразвязу у адносінах акупаванага Крыму
Еўрапейскім кампаніям забараняецца набываць нерухомасць ў Крыме і фінансаваць прадпрыемствы, якія працуюць на паўвыспе.
Турыстычныя лайнэры з краінаў Еўразвязу могуць заходзіць у крымскія парты толькі ў надзвычайных сітуацыях. Гэта новыя санкцыі Еўразвязу ў адносінах акупаванага Крыму.
Паводле віцэ-старшныі Еўрапарламенту Рышарда Чарнэцкага:
– Гэта чарговы сігнал Маскве, што з пункту гледжання Бруселю, анэксія Крыму – непрымальная.
Уведзены таксама абмежаванні на экспарт тавараў і тэхналогій. Цяперашнія санкцыі дадаюцца да ранейшых, уведзеных у чэрвені і ліпені.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
