Новыя твары гарадзенскай кампаніі «Гавары праўду»



Ад кампаніі «Гавары Праўду» ў Гародні кандадатамі на парламенція выбары вылучаюцца новыя твары: малады бацька Сяргей Мекека і элекрык і валанцёр «Чырвонага Крыжа» Сяргей Двурэчанскі. Абодва прыйшлі ў беларускую палітыку у час мінулай прэзідэнцкай кампаніі і займаліся зборам подпісаў за Таццяну Караткевіч. Чаму хлопцы вырашылі стаць дэпутатамі ?

?????????????

Сяргей Мекека: Я вырашыў ісці на гэтыя выбары, бо я як малады бацька і сем’янін пастаянна сутыкаюся з праблемай адсутнасці жытла і недаступнасці крэдытаў, адсутнасці дзіцячых дактароў у паліклініках. І нават прагуляцца з дзіцём праблема, бо у нас горад — асфальт, і ні паркаў, ні двароў.

?????????????

Сяргей Двурэчанскі: Мне не абыякавы лёс маіх дзяцей, сям′і, людзей, якія жывуць у гэтым горадзе. Я жыву тут з васмідзясятага года, з трох гадоў. Працую слесарам-электрыкам у Гарадзенскім тралейбусным упраўленні, а да гэтага быў індывідуальным прадпрымальнікам. Вяду актыўны лад жыцця і уваходжу ў розныя грамадскія арганізацыі.  

Прадстаўнікі «Гавары Праўду» па Гародні будуць вылучацца як незалежныя кандыдаты, і каб стаць дэрутатамі будуць хадзіць па кватэрах і збіраць подпісы. Таксама для працы з выбарцамі маладыя палітыкі плануюць выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня