Няклева аштрафавалі за акцыю на Дзень працы



Паэт і палітык Уладзімір Някляеў аштрафаваны на 50 базавых велічынь. Гэта 1150 рублёў. Штраф накладзены за ўдзел у мітынгу, які прайшоў без дазволу гарадскіх уладаў на Кастрычніцкай плошчы Менску 1 траўня — у Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных.

На суд Някляеў не з’явіўся, судзілі яго завочна. Пастанову абвясціла суддзя Святлана Мятлёнак з Ленінскага раённага суда сталіцы. Паводле міліцэйскага пратаколу, Уладзімір Някляеў падчас мітынгу на прыступках Палаца Рэспублікі выкрыкваў  лозунгі: «Жыве Беларусь!» і «Баста!», а таксама прыняў удзел у шэсьці. 

Нагадаем, што Някляеў на мінулым тыдні выйшаў з ізалятару на Акрэсціна, дзе адбываў 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Адразу па выхадзе з ІЧУ палітыку ўручылі позву ў суд і папярэдзілі, што ён ізноў будзе арыштаваны.

Беларускае Радыё Рацыя