Някляеў, Статкевіч, Сіўчык, Вінярскі, Кулакоў і Афнагель – на волі



З Менскага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў нечакана вызваленыя ініцыятары правядзення несанкцыянаванага шэсця на Дзень Волі, якія былі затрыманыя прэвентыўна. Гэта Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Яўген Афнагель, Вячаслаў Сіўчык, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскага

Па словах Мікалая Статкевіча, іх усіх разам вызвалілі з гэтай адміністрацыйнай турмы. Яе супрацоўнікі не патлумачылі прычынаў вызвалення.

– Яны нічога не патлумачылі. Яны сказалі: “У нас каманда”. Я, шчыра кажучы, крычаў на іх. Пасадзілі, дык дайце дасядзець. Зноў на дзевяць сутак і наццаць гадзінаў будзеце мяне вылоўліваць. Кожны арышт і затрыманне – гэта стрэс для маіх блізкіх.

Статкевіч кажа, што таму ўпершыню не рады вызваленню. „Гэта мне проста адклалі 9 сутак і 15 гадзін арышту, якія я не дасядзеў,” – сказаў ён.

Палітык спадзяецца, што ўлады вызваляць усіх, хто быў затрыманы 25 сакавіка. Аднак далёка не ўпэўнены ў гэтым. Таму што ёсць звесткі, што ў цэнтр ізаляцыі прыбылі аўтазакі з затрыманымі, – сказаў Стакевіч. „Калі гэта так, то гэта проста подласць – вызваляюць тых, хто заклікаў прыйсці на дэманстрацыю, а садзяць моладзь, якая да гэтага закліку прыслухалася”.    

* * * 

Апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Яўген Афнагель адпушчаныя на волю, паведамляе belapan.by.