Някляева, Лябедзьку і Казлова чакае суд



Чакаюцца чарговыя суды над апазіцыйнымі лідарамі.  30 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска мае прайсці адміністрацыйны працэс па справе Анатоля Лябедзькі. Вядома, што на палітыка склалі пратакол  за ўдзел у пікеце памяці “16 гадоў без Ганчара і Красоўскага”, які прайшоў 16-га верасня ў цэнтры Менска.

У той жа суд выклікаюць Мікалая Казлова ды Уладзіміра Някляева, на якіх таксама склалі пратаколы на акцыі каля ГУМа. Раней Мікалая Статкевіча аштрафавалі больш, чым на сем мільёнаў рублёў за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя