Нямеччына ліквідуе санкцыі супраць Расеі?



Шматлікія палітыкі і фірмы – за,  супраць – Ангела Меркель. 

Як паведамляе Deutsche Welle, на мінулым тыдні ў Бундэстагу прайшла сустрэча па гэтым пытанні. «Санкцыі не прыносяць эфекту», – кажа дэпутат ад партыі левых Klaus Ernst, які арганізаваў сустрэчу супольна з аб’яднаннем, якое працуе на карысць інтэрэсаў нямецкіх фірмаў на ўсходзе Еўропы.

Дэпутат мяркуе, што чарговыя гады эканамічнай ізаляцыі не прынясуць чаканых эфектаў і падкрэслівае негатыўны яе уплыў на нямецкую эканоміку. Ён кажа, што Нямеччына нясе найбольшыя страты на санкцыях  з усіх еўрапейскіх краінаў. Глабальна гэта больш за пяць з паловай мільярдаў даляраў у месяц. Гэтыя дадзеныя за 2018 год пацвярджае інстытут сусветнай эканомікі з Кілоніі. 60 адсоткаў гэтых стратаў на баку Расеі, але адчуваюць іх таксама краіны, якія агучылі санкцыі, а Нямеччына нясе страты ў памеры сямсот семдзесят мільёнаў даляраў у месяц. Зараз спіс прадпрыемстваў і асобаў, з якімі нельга супрацоўнічаць, складае сто сорак старонак. Найбольшыя страты ў галіне машынабудаўніцтва, інфарматыкі і медычнай прадукцыі.

Нямецкія палітыкі прапануюць змякчэнне становішча, якое ў дваццаць першым стагоддзі лічаць неэфектыўным. У сваю чаргу канцлер Ангела Меркель падчас нядаўняга візіту ў Берлін прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падкрэсліла, што санкцыі могуць быць скасаваныя толькі ў выпадку вяртання Крыма да Украіны. Аднак моцная група нямецкіх палітыкаў настойвае, каб пытанне санкцый было разгледжанае ў 2020 годзе, калі Нямеччына будзе мець старшынства ў савеце Еўрапейскага звязу.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя