Нямеччына паабяцала ў пяць разоў павялічыць сваю вайсковую прысутнасць у Літве
17 гадоў таму
Цяпер у Літве стала знаходзяцца 800 нямецкіх вайскоўцаў, яшчэ 650 перакінулі туды часова пасля расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну.
Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс 26 чэрвеня заявіў пра гатоўнасць размясціць на тэрыторыі Літвы дадаткова 4 тысячы вайскоўцаў на сталай аснове.
Як паведаміла агенцтва AFP, з такой заявай Борыс Пісторыюс выступіў у часе свайго візыту ў Вільню (Літва), пасля таго як літоўскі прэзідэнт заклікаў NATO ўмацаваць усходні фланг на тле падзей у Расеі.