Нямеччына паўтарыла адмову пастаўляць зброю Украіне
“У федэральнага ўрада даўно ёсць выразная пазіцыя — нават у папярэднія заканадаўчыя перыяды — мы не дастаўлялі зброю ў крызісныя зоны, каб не дапусціць там далейшай эскалацыі”, — заявіла міністр абароны Крысціна Ламбрэхт. Паводле яе, на сёння працягваецца дыялог па мірным урэгуляванні.

“Ва ўкраінскім канфлікце ў нас ёсць партнёры па перамовах, якія вярнуліся за стол перамоў — напрыклад, у фармаце Расея-НАТА і ў нармандскім фармаце. Вось чаму цяпер наша задача — знізіць эскалацыю. Мы хочам вырашыць гэты канфлікт мірным шляхам”, — дадала міністр абароны Нямеччыны.
Беларускае Радыё Рацыя
