Нямеччына выдае Украіне 6 мільёнаў еўра
Нямеччына выдае 6 мільёнаў еўраў для падтрымкі гуманітарнай праграмы «Неадкладная дапамога грамадзянскім асобам, пацярпелым у выніку канфлікту ва Усходняй Украіне», паведамляе dw.com.
Вылучаная сума разлічаная на 2016 і 2017 гады. Праект рэалізуецца ў рамках Сусветнай харчовай праграмы (WFP) ААН.
Раней Нямеччына выдала на гуманітарныя праекты WFP ва Украіне 4,5 млн еўраў.
Мэта пачатага ў 2014 годзе гуманітарнага праекта – забяспечыць асноўнымі прадуктамі харчавання людзей, якія пацярпелі ў выніку канфлікту на ўсходзе Украіны. Паведамляецца, што дапамогу ад WFP ва Украіне з пачатку канфлікту атрымалі больш за 650 тысяч чалавек.
Фота eurofondi.lv