Нямецкія праваабаронцы: Ганаровыя консулы Беларусі ў Германіі павінны сысці ў адстаўку
Адразу пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года два ганаровыя консулы ў Германіі і адзін ганаровы консул у Швейцарыі сышлі ў адстаўку. Аднак беларускі рэжым у Нямеччыне і Швейцарыі па-ранейшаму афіцыйна прадстаўляюць чатыры ганаровыя консулы.

Пра двух з іх у Нямеччыне распавёў кіраўнік офіса ў Берліне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights Марка Фібер:
– Гэта Марцін Шродэр, які 11 года на пасадзе, і Франк Косік, які 8 гадоў таксама на гэтай пасадзе. Мы таксама не вельмі разумеем іх ролю, якую яны павінны адыгрываць у Еўропе. Яны быццам бы садзейнічаюць паспяховаму развіццю мясцовага бізнэса. Пры гэтым яны не атрымліваюць грошы ад рэжыму, і кажуць, што працуюць як валанцёра. Але для нас тут ён – прадстаўнік дыктатара Лукашэнкі ў першую чаргу. І я не разумею, чаму яны яшчэ тут: яны не зарабляюць афіцыйныя грошы для рэжыму, але ўваходзяць у афіцыйны спіс амбасадаў Беларусі ў Еўропе. Сапраўды незразумела, чым яны займаюцца ў дэмакратычнай Германіі, асабліва пасля падзей 2020 і 2022 гадоў у Беларусі і Украіне.

Вядома, што ганаровыя консулы Беларусі ў Германіі маюць афіцыйны сайт, дзе акрамя асноўнай інфармацыя пра Беларусь і пераліку дыпламатычных паслуг, пазначана, што ганаровыя консулы з’яўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь у Германіі.
Беларускае Радыё Рацыя
