Няўзораў: Лукашэнка і Пуцін ніколі не дамовяцца



Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін не дамовяцца ніколі, лічыць вядомы расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў, які ў 2012 годзе быў даверанай асобай Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах.

„Я не ўмею рашаць ураўненні з дзесяццю невядомымі, і я не цыганка”, — заявіў Няўзораў 9 сакавіка ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, адказваючы на пытанне, ці ўдасца прэзідэнту РФ узначаліць адзіную дзяржаву Расеі і Беларусі.

„Я разумею, — працягнуў публіцыст, — так, цяпер адбываецца вось гэтая вось даўбежка лбамі паміж Пуціным і Лукашэнкам. Я разумею, што за Лукашэнкам яго неверагодная мужыцкая хітрасць, з якой не ўмее працаваць Пуцін. А ён (Лукашэнка.) не ўмее працаваць з чэкісцкім ледзяным інтрыжыстым стылем Уладзіміра Уладзіміравіча. Яны не чуюць і не бачаць адзін аднаго. Яны праходзяць адзін праз аднаго”.

„Яны не змогуць дамовіцца ніколі менавіта таму, што яны не антыподы — яны з розных вымярэнняў”, — перакананы Няўзораў.

belapan.by