Нязломная Надзея Саўчанка: год у палоне



sauczanka1603 (1)

17 чэрвеня спаўняецца год, як баевікі выкралі на Данбасе ўкраінскую лётчыцу, а затым перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў. У той жа час, паводле дадзеных Міністэрства абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, бо трапіла ў палон яшчэ да іх смерці.

Летась у кастрычніку на пазачарговых выбарах Надзею Саўчанку абралі народным дэпутатам па спісе партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЭ.

Сёлета ў красавіку Следчы камітэт Расеі прад’явіў Саўчанцы канчатковае абвінавачванне ў нібыта дапамозе ў забойстве дзвюх і больш асобаў і ў незаконным перасячэнні мяжы.

Маскоўскі гарадскі суд 10 чэрвеня па хадайніцтве Следчага камітэту РФ падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі яшчэ на тры месяцы — да 30 верасня, усяго да 15 месяцаў утрымання пад вартай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters.com