Офіс Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус ў Літве



„Гэта значыць, што беларускі народ цяпер мае афіцыйнае прадстаўніцтва ў краінах ЕС”, – паведамляе телеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс на брыфінгу са Святланай Ціханоўскай заявіў аб прызнанні яе Офіса афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі. Гэта першая краіна ЕС, якая зрабіла такі крок, і ўжо вядзецца праца над адкрыццём прадстаўніцтваў народа Беларусі ў іншых краінах.

„Я дзякую Літве за тую вялікую падтрымку, якую і ўвесь беларускі народ, і я асабіста атрымалі за гэтыя месяцы. Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларускі народ. І цяпер гэта прызнана афіцыйна”, – адзначыла Святлана Ціханоўская.