Офіс Ціханоўскай падвёў вынікі працы за 2021 год
Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў вынікі сваёй працы ў 2021 годзе. Паведамляецца, што больш за 200 тысяч чалавек далучыліся да плану «Перамога», 785 тысяч беларусаў выступілі ў падтрымку перамоваў і прагаласавалі на платформе «Голас», 18,7 тысяч чалавек запісаліся ў «Рабочы Рух».
59 краін не прызналі Лукашэнку прэзідэнтам, 41 краіна ўвяла абмежаванні супраць рэжыму.
Пры гэтым паведамляецца, што 3 млрд еўра вылучана на Эканамічны план дапамогі ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі з патэнцыялам мабілізацыі да 10 млрд еўра агульнай дапамогі пасля пераменаў. У асабістым актыве Святланы Ціханоўскай — 360 сустрэч з палітыкамі на высокім і найвышэйшым узроўні, 130 міжнародных выступаў і 559 інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ пра сітуацыю ў Беларусі.