Офіс Ціханоўскай прадставіў праект Канцэпцыі кампенсацый рэпрэсаваным



Офіс Святланы Ціханоўскай распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму Лукашэнкі, і недапушчэння паўтарэння сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека. Над кацэпцыяй разам з офісам працавалі беларускія праваабарончыя арганізацыі, НДА, юрысты.

Як адзначаюць аўтары канцэпцыі, яе мэта – аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі, пачынаючы з 20 ліпеня 1994 года.

Дакументам прадугледжаныя кампенсацыя шкоды пацярпелым (грашовыя выплаты або ільготы) і аднаўленне іх у правах.

Канцэпцыя распісвае механізм вызвалення палітычных зняволеных у транзітны перыяд і забеспячэнне справядлівага правасуддзя. Свае прапановы па ўдасканаленні Канцэпцыі можна пакідаць праз інтэрнэт.