Офіс Ціханоўскай прадставіў праект рэформы выбарчага заканадаўства
Аўтары праекта прапануюць прызначаць частку сяброў Цэнтральнай выбарчай камісіі парламентам са спісаў кандыдатаў, прадстаўленых недзяржаўнымі і непалітычнымі ўстановамі і аб’яднаннямі, якія «карыстаюцца грамадскім даверам.
Сябры Цэнтравыбаркама павінны карыстацца гарантыямі незалежнасці і нязменнасці «як мінімум у той жа ступені, што і суддзі Канстытуцыйнага суда», а іх тэрмін паўнамоцтваў можа доўжыцца не менш за адзін выбарчы цыкл. Прапануецца, каб Цэнтравыбаркам на конкурснай аснове фармаваў у кожнай вобласці краіны рэестр кадраў, якія б праходзілі падрыхтоўку для работы ў камісіях сярэдняга звяна. Офіс Ціханоўскай з 16.00 11 студзеня ладзіць двухдзённы семінар пра будучыню рэгулявання выбараў у Беларусі. Поўная праграма семінара апублікаваная на сайце Ціханоўскай.