Офіс Ціханоўскай прыме ўдзел у канферэнцыі, анансаванай палком Каліноўскага
Офіс Святланы Ціханоўскай прыме ўдзел у канферэнцыі «Шлях да Волі» ў Кіеве, анансаванай палком Каліноўскага, паведамляе прэс-служба падраздзялення.

Сярод заяўленых удзельнікаў таксама называюцца Аб’яднаны пераходны кабінет, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Каардынацыйная рада, рух «Вольная Беларусь» і «Хартыя 97», паведамляе reform.by.
На мерапрыемстве маюць намер абмеркаваць стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыі вяртання ў краіну ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, кампенсацыі пацярпелым ад рэжыму.
„Па выніках канферэнцыі будзе створана Каардынуючая платформа, якая, аб’яднаўшы асноўных актараў нацыянальна-вызваленчага руху, возьме на сябе функцыі па рэалізацыі стратэгіі”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Канферэнцыя „Шлях да Волі” пройдзе ў Кіеве 29 лістапада, заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 лістапада.
