Олаф Шольц будзе наступным пасля Ангелы Меркель канцлерам Нямеччыны
Олаф Шольц будзе наступным пасля Ангелы Меркель канцлерам Нямеччыны. Пасля двух месяцаў перамоваў сацыял-дэмакраты дасягнулі згоды з „Зялёнымі” і „Свабоднымі дэмакратамі”, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Олаф Шольц жорстка крытыкуе дзеянні рэжыму Беларусі. Ён неаднаразова называў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам.
Будучы канцлер сустракаўся са Святланай Ціханоўскай. У „міграцыйным крызісе” ён хутчэй на яе баку, і наўрад ці будзе выконваць абяцанні, якія дала Лукашэнку Меркель, у выпадку калі яны ўвогуле давала нейкія абяцанні на гэты конт.
