Олаф Шольц: Пуцін хоча паглынуць Беларусь
„Расейскі прэзідэнт відавочна хоча паглынуць некаторыя суседнія тэрыторыі: у яго есць такі план адносна Украіны, і, відавочна, гэта таксама ягоны план адносна Беларусі”, — заявіў 14 чэрвеня канцлер Нямеччыны Олаф Шольц.

Ён сказаў пра гэта на ўрадавай прэс-канферэнцыі, паведамляе DW.
Шольц заявіў, што неабходнае абмеркаванне гарантый бяспекі для Украіны. Гаворка, паводле канцлера, ідзе і пра тое, каб быць гатовымі гарантаваць бяспеку, калі вайна ўжо скончыцца.
