Па Полацкай выбарчай акрузе № 27 зарэгістравалі 5 кандыдатаў
У Полацку 10 жніўня адбылося акрытае пасяджэнне выбарчай камісіі гарадской выбарчай акругі № 27. З шасці прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты, якія падалі ў камісію дакументы на рэгістрацыю, зарэгістравалі – пяць чалавек, у тым ліку сябра Сойма БНФ Вольгу Дамаскіну. Пасяджэнне камсіі прайшло адкрыта, з удзелам усіх прэтэндэнтаў, – кажа кандыдатка:
– Спачатку кожнага разбіралі: якія ёсць паперы, ці ўсе патрэбныя дакументы пададзены ў камісію, чаго не хапае. І па кожнаму прэтэндэнту сябры выбарчай камсіі прагаласавалі. Гэта было зроблена ў прысутнасці ўсіх прэтэндэнтах. Я даведвалася пра іншыя выбарчыя акругі, то на некаторых прэтэндэнтаў выклікалі паасобку і асобна прымалі рашэнне па рэгістрацыі. А тут рабілася пры ўсіх, прылюдна.
Не зарэгістравалі толькі прадстаўніка Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Панкрата, які не прадставіў дакументы пра сваю адукацыю. У панядзелак Вольга Дамаскіна адкрые адмысловы рахунак для правядзення агітацыйнай кампаніі і пачне перадвыбачую працу.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбуку Вольгі Дамаскінай