Па справах аб пратэстах у Беларусі асуджана больш за 1,6 тысячы чалавек



У Беларусі разгледжана больш за 1,2 тыс. крымінальных спраў, узбуджаных пасля падзей 2020 года. Па іх асуджана больш за 1,6 тыс. чалавек. Такія лічбы сёння, 24 студзеня, назваў генеральны пракурор Андрэй Швед.

«У мінулым годзе завершана расследаванне, накіравана ў суд асноўная маса крымінальных спраў па злачынствах, учыненых у 2020 годзе асобамі, якія спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот. Увогуле судамі разгледжана больш за 1,2 тыс. крымінальных спраў, па якіх асуджана больш за 1,6 тыс. чалавек», – цытуе яго БелТА.

Швед запэўніў, што сітуацыя на беларускіх вуліцах зараз спакойная, а сілавікі гатовы да спынення „любых фактаў экстрэмізму і тэрарызму” на фоне маючых адбыцца грамадска-палітычных падзей.