Пачаліся буйныя вайсковыя вучэнні з удзелам NATO



Пачаліся міжнародныя вайсковыя вучэнні Defender Europe 2022 і Swift Response 2022 з удзелам вайскоўцаў NATO і краін-партнёраў, – паведамляе Міністэрства абароны Польшчы.

Усяго ў вучэннях, якія пройдуць з 1 па 26 траўня на тэрыторыі Польшчы і яшчэ васьмі краін, возьмуць удзел 18 тысяч вайскоўцаў з больш чым 20-ці краін. Асноўнымі пытаннямі, якія плануюцца да адпрацоўкі ў ходзе вучэнняў, стануць:

– адпрацоўка розных варыянтаў па перакідванні кааліцыйных груповак войскаў у Еўропе;

– прымяненне кааліцыйных груповак войск у ходзе правядзення аперацыі ва Усходняй Еўропе і Краінах Балтыі ды іншыя.

Фота: pobedarf.ru